Міхаіл Орда
Орда сцвярджае:
«У Генеральным пагадненні зафіксавана, што заробак бюджэтнікаў павінен складаць не менш за 80% у дачыненні да сярэдняга заробку па краіне. І ў цэлым па выніках года паказчык практычна выконваецца.
Аднак шмат у чым такі вынік атрыманы за кошт росту сярэдняга заробку работнікаў сферы аховы здароўя, дзе былі значныя выплаты за працу ва ўмовах пандэміі.
У той жа час шэраг іншых работнікаў бюджэтных сфераў па-ранейшаму мае невысокія даходы.
Найбольш складаная сітуацыя назіраецца ў сферы культуры, дзе суадносіны ўзроўню налічанай сярэднямесячнай зарплаты да сярэдняй па краіне не перавышае 56%. Да прыкладу, зарплата многіх музейных работнікаў складае ад 460 да 750 рублёў.
Безумоўна, гэтае пытанне трэба вырашаць сумесна з урадам».





