За суботу пад ваду ў Гомельскім раёне сышлі тры двары ў пасёлку Паляна, участак грунтавой дарогі ў пасёлку Сеўрукі па вуліцы Берагавая. У самім Гомелі — 8 двароў, чатыры ўчасткі дарог па Палявым, Лугавым і на 3-м Палявым завулках.
Тым часам МНС папярэджвае пра далейшае пагаршэнне гідралагічнай абстаноўкі. На Гомельшчыне працягвае дзейнічаць штармавое папярэджанне. А заўтра абяцаюць вяртанне дажджоў, праўда, пакуль толькі кароткачасовых.
Чытайце таксама:
У Беларусі прагназуюць магчымае затапленне асобных раёнаў
У Добрушы наймацнейшая за апошні дзясятак гадоў паводка





