Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска на закрытым пасяджэнні 28 красавіка прысудзіў маладога віцябляніна да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму. Акрамя таго, ён павінен выплаціць штраф у 7400 рублёў. Таксама ў абвінавачанага канфіскавалі ў даход дзяржавы мабільны тэлефон «SAMSUNG Galaxy S20 Ultra 5G» і камп'ютар, прызнаныя сродкамі здзяйснення злачынстваў.

Пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ды апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

«Народныя навіны Віцебска» раней пісалі, што, згодна з адкрытымі крыніцамі, падчас свайго жыцця на волі гэты жыхар Віцебска быў вельмі актыўным у грамадскім жыцці, пра яго нават некалькі разоў пісала газета «Беларусь сегодня».

Ён удзельнічаў у прафсаюзным жыцці свайго ВНУ, валанцёрыў на «Славянскім базары», хадзіў хроснымі хадамі па Віцебску і нават атрымаў грамату на алімпіядзе па духоўна-маральнай культуры «Русь Святая, захоўвай веру праваслаўную».

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0