Многія жылыя і ўрадавыя будынкі, размешчаныя непасрэдна на ўсход ад завода, таксама цалкам разбураныя. Са спадарожнікавых здымкаў, аднак незразумела, ці разбурылі ваенныя ўдары якія-небудзь з падвальных памяшканняў.

Намеснік камандзіра палка «Азоў» Святаслаў Паламар учора расказаў CNN, што завод інтэнсіўна абстрэльваўся артылерыяй, караблямі і авіяўдарамі.

«Ёсць падвалы і бункеры, да якіх мы не можам дабрацца, таму што яны знаходзяцца пад заваламі, — сказаў ён. — Мы не ведаем, жывыя там людзі ці не. Там ёсць дзеці ва ўзросце ад чатырох месяцаў да 16 гадоў. Але ёсць людзі, замкнутыя ў месцах, куды немагчыма дабрацца».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
2