30 красавіка ў краіне небяспечных і неспрыяльных метэаралагічных з'яў не чакаецца. Прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.

У асобных раёнах чакаецца слабы туман. Будзе дзьмуць няўстойлівы вецер 2-7 м/с. Тэмпература паветра складзе 10+16°С. Заўтра і паслязаўтра, паводле даных МНС, будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, а ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра складзе ад -3°С уначы да +18°С удзень.

Магчымыя далейшыя затапленні асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння і ўзнікненне новых месцаў затапленняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0