Паводле інфармацыі ЗАТ «Ферэра Русія», з рынку Рэспублікі Беларусь добраахвотна адклікаецца прадукцыя Kinder, вырабленая з 1 чэрвеня 2021 г. па 8 красавіка 2022 г. наступных найменняў:

  • яйка «Kinder Сюрпрыз Maxi» з малочнага шакаладу з малочным унутраным слоем і цацкай усярэдзіне, 100 г;
  • цукеркі «Kinder Schoko-Bons» з малочнага шакаладу з малочна-арэхавым начыннем, 125 г;
  • цукеркі «Kinder Schoko-Bons» з малочнага шакаладу з малочна-арэхавым начыннем, 46 г;
  • навагоднія наборы, у склад якіх уваходзіць Kinder Schoko-Bons; набор кандытарскіх вырабаў Kinder® Mix з навагодняй гульнёй «Калядная вёска»; набор кандытарскіх вырабаў Kinder® Happy Moments.

Спажыўцам, якія набылі названую прадукцыю, згодна з паведамленнем, не рэкамендуецца яе ўжываць. Трэба захаваць яе і звязацца са службай падтрымкі спажыўцоў для атрымання кампенсацыі за набытую прадукцыю з дадзеных партый.

Уся астатняя прадукцыя Kinder, вырабленая на іншых фабрыках «Ferrero», бяспечная і адкліканню не падлягае.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
11
Сумна
3
Абуральна
5