Адна з ракет, выпушчаных 28 красавіка па Кіеве, ударыла ў жылы дом.
«Два патраплянні. Адзін аб'ект, адзін жылы сектар каля аб'екта. Траплянне было ў першыя паверхі, а на верхніх ёсць людзі», — расказала прэс-сакратарка.
Таксама, як паведамляе кіраўнік Кіеўскай вобласці, ракетныя ўдары нанесеныя па ваколіцах горада Фастава.
Ракетныя абстрэлы Кіева адбыліся падчас знаходжання ў ім генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, які папярэдне наведаў Маскву. Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк з гэтай нагоды напісаў:
«Ракетны ўдар па цэнтры Кіева падчас афіцыйнага візіту Антоніу Гутэрыша. Напярэдадні ён сядзеў за доўгім сталом у Крамлі, і сёння за кіламетр ад яго выбухі. Паштоўка з Масквы? Нагадайце, чаму Расія да гэтага часу займае месца ў Радзе бяспекі ААН?»





