Пракоп'еў паведамляе, што полк «Пагоня» прайшоў важны этап станаўлення. Сфармавалася камандаванне, наладжаная сувязь, атрыманае папаўненне.
У сувязі з гэтымі Пракоп'еў паведамляе, што перадае працэсы ў рукі прафесіяналаў, а сам будзе займацца «іншымі стратэгічнымі рэчамі».
Штодзённых сюжэтаў і пастоў пра жыццё падраздялення ён не абяцае, але правядзенне падобных брыфінгаў плануецца рэгулярна.
Паводле Пракоп'ева, у бот палка запісаліся і чакаюць запрашэння тысячы добраахвотнікаў.
«Калі вы хочаце сэлфі на фоне «Джавеліна» — гэта не да нас. Калі вы шукаеце сябе ў жыцці, сумняецеся, калі вы ваенны турыст — вам таксама не да нас. Мы чакаем высока матываваных, ідэйных людзей з унутранай дысцыплінай і добрай фізічнай падрыхтоўкай. З намі ў шыхтах ужо шмат былых афіцэраў і перавагу мы будзем аддаваць людзям з вопытам вайсковай службы. Нам таксама патрэбныя людзі з добрай англійскай мовай», — заяўляе былы рэстаратар.
Трэніровачны курс разлічаны на чатыры тыдні, за гэты час, як запэўнівае Пракоп'еў, навыкаў і уменняў набудзецца больш, чым «за два гады службы ў Чырвонай арміі».
Чытайце таксама:
«Мяне можна назваць памочнікам камандзіра». Вадзім Пракоп'еў расказаў пра полк «Пагоня»





