«Яны распаўсюджваюць хлусню, што нібыта ўратавалі скіфскае золата ад былых работнікаў установы. Маўляў, тыя хацелі вывезці яго за межы краіны», — тлумачаць у ведамстве.
Раней гарадская адміністрацыя і супрацоўнікі музея калекцыю скіфскага золата схавалі.
«У прарасійскіх пабліках паказалі відэа, як прызначаны расіянамі дырэктарам Яўген Гарлачоў расказвае, што ягоныя аднадумцы выдаткавалі шмат сілаў і энергіі, каб знайсці скіфскае золата, якое было схаванае супрацоўнікамі музея. Але на самай справе месцазнаходжанне калекцыі выдалі калабаранты», — піша выданне Мелітопаль.City.
Старажытнае золата выявілі ў мелітопальскім кургане ў 1954 годзе. Яго хацелі вывезці ў ленінградскі Эрмітаж, але ўкраінскія археолагі тады дамагліся таго, каб знаходка засталася ва Украіне.





