Адміністрацыя спартыўнага комплексу прасіла заслону зняць, але гурт адмовіўся і адмяніў канцэрт проста перад яго пачаткам.

«Бі-2» апублікавалі наступную заяву:

«У горад мы прыляцелі за суткі да канцэрта, паспелі правесці саўндчэк і былі гатовыя пачынаць выступленне — аднак нам не далі правесці канцэрт, яго давялося адмяніць. Цяпер гэтыя падзеі могуць быць выкарыстаныя для працягу інфармацыйных нападак, якім «Бі-2» падвяргаецца ў СМІ на працягу апошняга тыдня.

Мы расцэньваем гэтую сытуацыю як працяг нападак на гурт і на нашых прыхільнікаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?