Група развітаецца прыкладна з чвэрцю кіраўнікоў рознага ўзроўню. На выхадную дапамогу работнікам будзе выдзелена 6 млн еўра, паведаміла кампанія.

Каля 1200 работнікаў, якія будуць звольненыя, працуюць у даччынай грузавы кампаніі LTG Cargo, каля 500 — у інфраструктурнай LTG Infra, каля 300 — у LTG.

У кампаніях групы ў цэлым працуе каля 9200 чалавек.

LTG і Служба занятасці Літвы будуць аказваць дапамогу звольненым работнікам.

З-за санкцый Еўрапейскага Саюза і ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія» LTG страціла каля 11 млн тон грузаў у год і ў выніку недаатрымае 61 млн еўра даходу. Акрамя таго, санкцыі ЕС у дачыненні да ўладальніка літоўскага завода угнаенняў Lifosa прывядуць да страты яшчэ 2,6 млн тон перавозак угнаенняў і 12,8 млн еўра даходаў. Праз санкцыі ЕС у дачыненні да расійскага вугалю і адмовы Польшчы купляць яго LTG не перавязе 2,5 млн тон вугалю і страціць 12 млн еўра даходаў. Забарона Беларусы на транзіт па яе тэрыторыі нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі, угнаенняў ва Украіну прывядзе да страты літоўскімі чыгункамі 1,4 млн тон гэтых грузаў і 17 млн еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?