Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускія прадпрыемствы гатовы забяспечыць Расію любой тэхнікай, асабліва ва ўмовах сыходу з краіны заходніх кампаній. У свой час Беларусь зрабіла стаўку на ўласныя сілы ў развіцці прамысловасці і, як паказаў час, не прагадала.

«У нас не стаіць так жорстка пытанне па імпартазамяшчэнні, як у Расіі. Гэта таму што вельмі спадзяваліся: немцы добрыя, амерыканцы таксама, у іх усё лепшае. Дык яно ў тры разы было даражэйшае, а цяпер яго няма наогул. Вось да чаго прывяла гэта практыка арыентацыі на партнёраў.

Гэта такія партнёры — пакуль на калені не паставяць, будуць даціскаць. Таму мы гатовы з Расіяй у любы час па любых напрамках сёння супрацоўнічаць», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
24
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6