«Дзіўна, але гэтую ініцыятыву падтрымалі больш за ўсё расіяне. І падтрымалі тады яе ўкраінцы. Але для беларусаў у Беларусі перавод грошай на такога кшталту ініцыятывы мог быць даволі небяспечным», — сказаў ён.

Цапкала меркаваў сабраць 11 млн еўра, але ўдалося атрымаць 500 тысяч. У асноўным грошы прыйшлі з Расіі, сказаў палітык. «Узнагарода чакае героя», — сказаў Цапкала журналістам, хаця раней умовы збору заяўляліся як «усё альбо нічога». Грошы павінны былі пайсці на ўзнагароджанне тым, хто арыштуе Аляксандра Лукашэнку.

Клас
37
Панылы сорам
8
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2