Удзельнікаў шоу — васьмярых мужчын — пасялілі ў загарадны дом. Жывучы разам, яны павінны высветліць, хто з іх гей. Для гэтага ўдзельнікам трэба будзе праходзіць выпрабаванні, напрыклад, мацаць азадкі мужчын і жанчын, самім хадзіць у купальніках.

Пераможца атрымае 2 млн рублёў. Аднак калі прадстаўніка ЛГБТ-супольнасці не вылічаць, гэтыя грошы атрымае ён. Яшчэ адной узнагародай з’яўляецца фігурка Мілонава.

Дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў вядомы сваімі скандальнымі выказваннямі, у тым ліку і пра геяў.

Так, напрыклад, ён прапаноўваў стэрылізаваць геяў і трымаць іх у прытулках, як котак. «Геі — гэта самая нізкая стадыя развіцця жывёльнага свету», — казаў ён.

У лістападзе 2021 года Мілонаў прыехаў на беларуска-польскую мяжу да мігрантаў. Там ён нечакана звярнуўся да польскіх памежнікаў з пагрозамі, што ў ЕС іх прымусяць «прызнаць гамасекаў і аднаполыя шлюбы».

Застаўка праграмы. Скрын

Застаўка праграмы. Скрын

Цяпер Мілонаў самарэалізоўваецца, назіраючы за сэксуальнымі конкурсамі сярод мужчын. Што думаюць наконт такой ролі яго выбарцы, невядома. Але гамафобнасць расійскага грамадства, відаць, таксама перабольшана расійскай прапагандай: за суткі ролік набраў паўмільёна праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
49
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4