Гросі прыехаў на ЧАЭС у аўторак, у гадавіну катастрофы, якая адбылася на станцыі ў 1986 годзе.

«Узровень радыяцыі, я б сказаў, ненармальны. Былі моманты, калі ўзровень павышаўся праз рух цяжкай тэхнікі, якую расійскія сілы ўводзілі сюды, і калі яны яе выводзілі. Мы сочым за гэтым у штодзённым рэжыме», — цытуе Гросі агенцтва «Франс-прэс».

Расійскія войскі занялі тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС у першы дзень уварвання, 24 лютага, а сышлі з яе ў канцы сакавіка.

Як кажуць прадстаўнікі Украіны, узровень радыяцыі ў раёне станцыі павышаўся, у прыватнасці, з-за таго, што тэхніка развярнула верхні пласт глебы; акрамя таго, па звестках украінцаў, расійскія салдаты абкопваліся і падоўгу сядзелі ў плямах радыяцыйнага забруджвання, у прыватнасці, у знакамітым Рудым лесе каля станцыі, і маглі атрымаць небяспечныя дозы радыяцыі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2