Мінздароўя: За суткі 155 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 155 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 76 чалавек, учора паведамлялася пра 149 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 978 117 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 970 205.
За мінулыя суткі памерлі тры чалавекі (за ўвесь час 6 931).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ