Міхаіл Цыганкоў (ён жа Gypsynkov)

Галоўны жартаўнік беларускага Твітара. Спачатку захоўваў ананімнасць, але хто ён такі, стала вядома пасля затрымання яго сілавікамі. На шчасце, усё скончылася толькі суткамі. Затым Цыганкоў з'ехаў з Беларусі, схадзіў да Мелказёрава і стаў трапляць не толькі ў спісы жартаўнікоў, але і ў топы крашаў.

Грустный Коленька

Парадыйны акаунт, які вядзецца ад імя Мікалая… ну, вы зразумелі. Раней былі рэдкія, але трапныя жарты, цяпер яны больш злыя і актуальныя. Што ж, якія часы, такі і Коленька.

No context Belarus

Дакументальная дзіч з нашага з вамі жыцця.

Міхась Ільін

Журналіст, стэндапер, мікраблогер. Недурныя і актуальныя жарты ад разумнага чалавека, што яшчэ трэба.

Святлана Ціханоўская

Акаунт вядзецца ў духу еўрапейскіх палітыкаў: важныя заявы, віншаванні са святамі, асвятленне дзейнасці. Але на тое гэта і Твітар — тут важна захоўваць чалавечы твар. У Ціханоўскай, ці яе піяршчыкаў, гэта атрымліваецца бліскуча.

Антон Матолька

Урбаніст, экстрэміст, тэрарыст і хто толькі не. Ну вы і самі ў курсе.

Арцём Шрайбман

Чалавечы твар палітычнага аглядальніка. 

Рэанімацыйная штучка (Ніка Сяховіч)

Працавала анестэзіёлагам у Мінску. Пасля аднойчы зняла на відэа Азаронка ў метро — і ёй зацікавіліся сілавікі. Ніка была вымушаная эміграваць у Польшчу.

Аляксей Лазараў

Беларус, які разам з жонкай абараняе Украіну. А пару год таму, калі хлопца прызвалі ў армію, яго стужка перадавала хронікі і жарты з жыцця беларускага салдата тэрміновай службы.

Марына Ментусова

Беларуска, якая жыла ў Маскве, цяпер у Еўропе. Стаяла ля вытокаў беларускіх жаночых маршаў. 

Лекс АйТиБорода (Аляксей Картыннік)

Айцішнік і папулярны блогер. Мае вядомы ютуб-канал, прысвечаны ІТ-індустрыі.

Каця Лазіцкая

Пра ўсё на свеце ад прыгожай беларускай дзяўчыны.

Андрэй Бонд

Мінскі шоўмэн і сэкс-сімвал, які пакуль не з'ехаў, што само па сабе заслугоўвае вашых лайкаў. Да таго ж апошнім часам перайшоў на беларускую — не чалавек, а мара.

Іван Радзянкоў

Акаунт для мазахістаў: більярд і рэпосты беларускай дзяржпрапаганды. Апошняе з іроніяй, але ж…

Наша Ніва

Першая беларуская газета з рысункамі. Усе нашы навіны аператыўна і коратка.

«Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне

Клас
35
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1