Трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў і экс-старшыня Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя расказала «Еўрарадыё» аб прычынах свайго сыходу з арганізацыі.

«Тое вядзенне спраў у фондзе мяне не зусім задаволіла. У нас былі рознагалоссі. І, каб пазбегнуць канфліктаў, я вырашыла пакінуць фонд. Бачу далягляд, як можна працаваць далей, як можна развівацца ў спартыўнай сферы. І, магчыма, у будучыні ў мяне будуць нейкія думкі і ідэі наконт таго, што можна змяніць цяпер. Гэта не канец, гэта пачатак нечага новага. Я не здаюся і не збіраюся здавацца. Я буду змагацца да канца, і ўсё, што я магу і змагу зрабіць, я буду рабіць далей», — сказала Герасіменя.

Аляксандра Герасіменя аб’явіла аб сваім сыходзе з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на мінулым тыдні. Яна ўзначальвала БФСС з 14 кастрычніка 2020 года.

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
66
Абуральна
3