Сустрэча Францішка і Кірыла на Кубе ў 2016 годзе. Фота DPA

Сустрэча Францішка і Кірыла на Кубе ў 2016 годзе. Фота DPA

«Я шкадую, што Ватыкану прыйшлося адкласці сустрэчу, але наша дыпламатыя прыйшла да высновы, што ў гэтыя дні такая сустрэча магла б прывесці да вялікай блытаніны», — заявіў пантыфік у інтэрв'ю аргенцінскаму выданню La Nacion. Пры гэтым ён запэўніў, што ў Ватыкана «вельмі добрыя» адносіны з Маскоўскім Патрыярхатам.

У сваю чаргу кіраўнік Сінадальнага аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ мітрапаліт Іларыён заявіў журналістам, што ў планы пра сустрэчу ўнеслі карэктывы «падзеі двух апошніх месяцаў», паведамляе meduza.io.

Паводле яго слоў «занадта шмат паўстала б менавіта цяпер складанасцяў пры яе падрыхтоўцы» па частцы бяспекі, лагістыкі, асвятлення сустрэчы ў публічнай прасторы. «Будзем чакаць для гэтай падзеі больш спрыяльнага часу».

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0