Уручэнне медаля «Залатая Зорка» маці Уладзіміра Зазуліна. Фота: Дзмітрый Рыжакоў / Урад Іванаўскай вобласці

Уручэнне медаля «Залатая Зорка» маці Уладзіміра Зазуліна. Фота: Дзмітрый Рыжакоў / Урад Іванаўскай вобласці

На цырымоніі выступіла з прамовай яго маці.

«А наконт ваеннай аперацыі, я так хачу сказаць: мы адразу сталі яе падтрымліваць з мужам. Мы ведалі, што Вова будзе ўдзельнічаць. Але мы ўсё роўна… мы ганарымся. І мы заўсёды будзем ганарыцца. І за нашу Расію, і за нашага прэзідэнта. Мы Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна вельмі паважаем. І ганарымся ім таксама. І нашым народам ганарымся. І нашымі вайскоўцамі, нашай арміяй расійскай. І няхай Захад на нас не прэ, мы не зламаемся, мы не спалохаемся. Гэта зробіць нас смялейшымі», — сказала яна.

Прапагандысцкія штампы з нагоды смерці роднага сына ўразілі шмат каго.

«Што, па-вашаму, павінна адчуваць маці, у якой забілі сына? Нармальная маці. Ды што значыць нармальная, проста маці, любая маці будзе адчуваць спусташальнае гора. Гэтая жанчына адчувае гонар. За Расію і Пуціна.

Якія словы прыходзяць першымі на язык на пахаванні свайго ўласнага дзіцяці? Правільна, словы: «І няхай Захад на нас не прэ».

На гэтым прыкладзе мы можам бачыць фінальную ступень расчалавечвання пуцінскага рэжыму — мёртвае матчына пачуццё», — напісаў у Facebook адзін з беларускіх карыстальнікаў.

Клас
3
Панылы сорам
107
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
0