Марыя Колесава-Гудзіліна. Фота: kolesovahudz / Twitter

Марыя Колесава-Гудзіліна. Фота: kolesovahudz / Twitter

Марыя — абаронца шэрагу фігурантаў палітычных спраў, у тым ліку Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзмітрыя Папова. 

Увогуле «зачыстка» адвакацкай супольнасці адбываецца з 2020 года, за гэты час пазбаўленыя ліцэнзій дзясяткі сумленных адвакатаў, якія баранілі палітвязняў. 

Падобна на тое, што надалей падобная практыка будзе толькі пашырацца. Бо акурат сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам юстыцыі выказаўся пра тое, якой ён бачыць адвакатуру:

«Адвакат павінен выконваць свае функцыі, не баючыся нічога, але ў той жа час мы павінны разумець, што гэта дзяржаўны чалавек. І яго дзеянні павінны быць заснаваныя на нормах закона, а не нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабод. Мы ўжо наеліся гэтай свабоды. Дзякуй богу, убачылі, якую свабоду нам сюды нясуць».

Чытайце таксама:

Лукашэнка хоча, каб адвакаты былі «дзяржаўнымі людзьмі», а на «прыдуманую» свабоду забыліся

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4