Андрэя асудзілі да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле крымінальнай справы аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК). Андрэя, а таксама Аксану Марцешкіну, затрымалі ў ноч на 27 лютага 2021 года за развешванне ў Заслаўі ўлётак з карыкатурамі на Лукашэнку.

Пасля затрымання яны па трое сутак правялі ў Мінскім раённым ІЧУ, а затым былі пад хатнім арыштам.

Аксана Марцешкіна не з’явілася на першае судовае пасяджэнне. Яе справу прыпынілі, яна цяпер у вышуку. Жулякову ж прысудзілі адзін год калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда. Цяпер ягоны тэрмін скончыўся.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4