«Іміграцыйных досведаў у мяне шмат і кожны раз узнікалі складанасці: з візамі, дакументамі, банкаўскімі рахункамі, арэндай жытла, страхоўкамі, і г.д», — піша на сваей старонцы ў Facebook Мікіта, анансуючы праект «Mesto на Карте».

Калі казаць дакладней, то Mesto.in — гэта рэлакацыя «пад ключ» для рускамоўных IT-спецыялістаў і стартапаў. 

Сам бізнэсовец называе Mesto.in сеткай месцаў для жыцця і працы, а мэтай праект ставіць дапамогу ў іміграцыі ў вырашэнні бытавых пытанняў. Пакуль сетка працуе толькі ў двух краінах — гэта Кіпр і Балі. Але зыходзячы з інфармацыі на сайце праекта, у планах есць пашырэнне прынамсі яшчэ на восемь краін, сярод якіх — Турцыя, Нідэрланды, Латвія, Чарнагорыя і іншыя. 

На сайце ініцыятывы пазначана, што яна займаецца жыллевымі пытаннямі, гатовая забяспечыць каворкінагам. Апроч гэтага, яна дапамагае сабраць і аформіць усе неабходныя дакументы для адкрыцця візы, сплаты падаткаў, афармлення юрыдычнай асобы. 

Таксама абяцаюць ладзіць нэтворк-сустрэчы, сумесныя івэнты і падарожжы, каб дапамагчы ўдзельнікам кам'юніці хутка адаптавацца ў новай краіне. 

Чытайце таксама: 
Ваўкавыскі паблік размясціў фоты дызайну кабінета дырэктара мясакамбіната з вялізным партрэтам Лукашэнкі. Адмінам пагражаюць судом

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1