У каментарыях да навіны людзі сталі абурацца, убачыўшы багаты дызайн пры невысокіх заробках на прадпрыемстве.

Праз некаторы час дызайнерская студыя пачала патрабаваць ад аўтараў пабліка прыбраць фотаздымкі, абвінавачваючы ў парушэнні аўтарскага права. Калі фота не выдаляць, адмінам пагражаюць судом і гіганцкім штрафам. 

«Пытанне не ў рэндары, а ў тым, чаму нашы грамадзяне не павінны ведаць кошт рамонту кабінетаў кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў? Наколькі рацыянальна траціць з бюджэту такія сумы, калі зарплата экспедытара гэтага ж прадпрыемства, напрыклад, 700р (250$)? Кабінеты кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў не з'яўляюцца сакрэтнымі аб'ектамі для падаткаплацельшчыкаў нашай краіны. Ну ці для студыі гэта не той праект, якім варта ганарыцца?!» — задаюцца пытаннем аўтары пабліка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?