Беларуская чыгунка вязе эшалон расійскай бранятэхнікі. Раён станцыі «Брэст-Паўднёвы»

Беларуская чыгунка вязе эшалон расійскай бранятэхнікі. Раён станцыі «Брэст-Паўднёвы»

Таксама ў апошнія дні няма паведамленняў, што паблізу гэтых месцаў працягваюцца рухі на часовых базах узброеных сіл РФ. У гарадах назіраюцца толькі адзінкавыя грузавыя машыны каля гатэляў, кафэ або гандлёвых цэнтраў. Па папярэдняй ацэнцы «Гаюна», выведзена каля 85% ваеннай тэхнікі РФ, якую зафіксавалі на момант адступлення з Кіеўскага напрамку.

«Варта адзначыць, што працягваецца пагрузка зламанай тэхнікі на платформы на чыгуначным вакзале ў Ельску. Падвоз тэхнікі ажыццяўляецца пераважна з Нароўлі (у горадзе няма чыгуначных зносін).

Таксама на беларускіх аэрадромах амаль не засталося самалётаў і верталётаў арміі РФ. Існуе верагоднасць, што маглі застацца адзінкавыя штурмавікі, бамбавікі і беспілотнікі», — піша «Гаюн».

Праверыць гэтую інфармацыю пакуль цяжка з-за непразрыстай справаздачнасці Мінабароны РБ. Таму аб поўным вывадзе войскаў пакуль рана заяўляць. Акрамя таго, невядома, колькі вайскоўцаў засталося для «ўмацавання» мяжы разам з войскамі РБ.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
5