Святаслаў Паламар
Прадстаўнікі Украіны Давід Арахамія і Міхаіл Падаляк, па словах Паламара, гатовыя прыехаць на перамовы ў Марыупаль з прадстаўнікамі Расіі Уладзімірам Мядзінскім і Леанідам Слуцкім з нагоды эвакуацыі ўкраінскага вайсковага гарнізона, які яшчэ застаецца ў горадзе.
Адносна цывільных асобаў, якія застаюцца на заводзе «Азоўсталь», Паламар сказаў наступнае:
«Ідуць пастаянныя абстрэлы. Нягледзячы на заявы войскаў РФ аб захаванні рэжыму цішыні, вораг працягвае абстрэлы і бяспечна пакінуць тэрыторыю «Азоўсталі» ў нашых цывільных няма магчымасці. Заклікаю да выканання сваіх гарантый.
Такім чынам і пры падтрымцы трэцяга боку цывільныя людзі выйдуць з завода. Мы іх не трымаем. Мы просім іх выпусціць».





