Эвакуацыя мірных жыхароў
МЗС Украіны падтрымала ініцыятыву, заявіўшы:
«Цалкам падзяляем меркаванне, што гуманітарная паўза неабходная для бяспечнай эвакуацыі тысяч цывільных асоб, якія жадаюць пакінуць небяспечныя зоны баявых дзеянняў, якія працягваюцца і магчымыя, у першую чаргу са шматпакутнага Марыупаля».
Дадаткова прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы абмяняць расійскіх ваеннапалонных на бяспечны праход для цывільных асоб і ўкраінскіх войскаў у Марыупалі. Па ягоных звестках, у сутарэннях завода «Азоўсталь» можа хавацца каля тысячы мірных жыхароў.
У той жа час намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў да прапановы аб велікодным перамір'і паставіўся іранічна:
«Генеральны сакратар ААН прапануе аб'явіць чатырохдзённае «велікоднае перамір'е» ва Украіне. Праз гадзіну канцлер ФРГ таварыш Шольц заклікае павялічыць пастаўкі Украіне зброі, у тым ліку і цяжкай, каб Расія, як яны любяць казаць, ніколі не перамагла. Вельмі паслядоўная пазіцыя міжнароднай супольнасці».





