Еўдакімчыка затрымлівалі ў лютым і асудзілі на 17 сутак арышту. У канцы сакавіка Аляксандра зноў затрымалі. Па абвінавачванні ў непадпарадкаванні міліцыі паводле арт. 24.3 КаАП ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Нагадаем, што ўчора ў офісах і дома ў сяброў незалежных беларускіх прафсаюзаў прайшлі ператрусы, некаторых з іх затрымалі. Сёння паведамлялася, што 14 прафсаюзнікаў не выходзяць на сувязь.
Чытайце таксама:
Усяго знікла сувязь як мінімум з 16 прафсаюзнікамі
Зачыстка незалежных прафсаюзаў: прайшлі ператрусы ў офісах і на кватэрах актывістаў
Прафсаюзны лідар Сяргей Антусевіч — у СІЗА КДБ
«Спачатку паставілі тварам да сцяны, потым дазволілі прысесці». Сяргей Чэрачань расказаў, як праходзіў ператрус у офісе прафсаюза РЭП





