Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Преступности.НЕТ» са спасылкай на словы афіцэра-марпеха.
Як сцвярджае выданне, марпехі і вайскоўцы «Азова» выйшлі на бранятэхніцы да тэрыторыі марскога порта, дзе знаходзіліся байцы Дзяржпагранслужбы і некалькі падраздзяленняў Нацыянальнай паліцыі. У апошніх заканчваўся боекамплект.
З боем яны забяспечылі агнявое прыкрыццё і на транспарце вывезлі каля 500 байцоў на тэрыторыю прадпрыемства «Азоўсталь».





