«У цяперашні час ўкраінскаму боку перададзены наш праект дакумента, які ўключае ў сябе абсалютна выразныя, выпрацаваныя фармулёўкі. Мяч на іх баку, чакаем адказу», — паведаміў сёння Дзмітрый Пяскоў, яго цытуе «Бі-бі-сі».

На пытанне пра тое, ці ўстаноўленыя тэрміны для адказу Кіева, Пяскоў заявіў: «Гэта залежыць ад украінскага боку».

Апошні раз Расія і Украіна праводзілі вочныя перамовы 29 сакавіка ў Стамбуле, куды прыбылі дэлегацыі дзвюх краін.

Праз тыдзень кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Украіна прадставіла новы праект пагаднення з Расіяй, які адрозніваецца ад праекта, апублікаванага ў канцы сакавіка пасля перамоваў у Стамбуле. У прыватнасці, міністр паскардзіўся на «размытыя фармулёўкі».

Украінскія ўлады ў адказ заявілі, што Лаўроў робіць правакацыйныя заявы, каб націснуць на Кіеў. «Ідзе работа юрыдычных падгруп адносна дакладнасці і адпаведнасці фармулёвак. Не больш за тое», — заявіў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

12 красавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што перамовы вярнуліся «ў тупіковую сітуацыю».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?