«Стала вядома, што агулам за паўгода ў гомельскай жаночай калоніі Паліна правяла 50 сутак у ШІЗА (карцары) і тры месяцы яе пратрымалі ў ПКТ (памяшканьні камернага тыпу). Тры месяцы ў ПКТ Паліна спала басанож на халоднай бетоннай падлозе, а ў самой камеры з крана ішла толькі халодная іржавая вада, і тое вельмі слабым струменем.

Але Паліна з жартамі ўспрыняла свой «суд» і новы тэрмін. «Самы цёмны час — перад світаннем!» — упэўненая яна. Паліна нават з-за кратаў бачыць, што дыктатарскія сістэмы спарахнелі, параслі цвіллю і хутка пойдуць на дно следам за рускім ваенным караблём. Паліна жадае поспехаў украінцам. А беларусаў заклікае не спыняцца ў сваёй барацьбе:

«Мы — разам!

Цяпер мы Нацыя, вартая Волі!

Не спыняемся!» — напісаў Андрэй Шарэнда.

Летась Паліну Шарэнду асудзілі па трох крымінальных справах: паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 368 («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Далі два гады калоніі. На свабоду яна мела выйсці сёлета ў верасні. У лютым 2020 года яе абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы і дадалі яшчэ адзін год.

  • Падтрымаць Паліну можна лістамі, а таксама бандэролямі з прысмакамі па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Шарэнда-Панасюк Паліне Сяргееўне.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?