Потым яны паведамляюць пра гэта ў міліцыю. Вядома, што часцей за ўсё скаргі на бела-чырвона-белую сімволіку паступаюць з пункту пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы.

У РАУСах на кіроўцаў складаюць пратаколы па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне», нават калі вымпел з БЧБ-сцягам і Пагоняй размешчаны ўнутры кабіны за сядзеннем кіроўцы.

Як вынікае з рапарту памежніцы на латвійска-беларускай мяжы, «яна ў адпаведнасці са сваімі службовымі інструкцыямі стала аглядаць кабіну аўтамабіля і пры аглядзе на бакавой сцяне з боку сядзення кіроўцы заўважыла вымпел у выглядзе бела-чырвона-белага колеру і гербам Пагоня памерам 8 на 15 сантыметраў, ён не быў схаваны і быў даступны для агляду». За гэтае «правапарушэнне» суд Верхнядзвінскага раёна 1 красавіка пакараў кіроўцу 10-сутачным арыштам. 

Суд Кобрынскага раёна 17 сакавіка аштрафаваў кладаўшчыка на 960 рублёў (30 базавых велічыняў) таксама за вымпел у бела-чырвона-белых колерах.

У Брэсце цягам месяца асудзілі чатырох кіроўцаў. На траіх склалі пратаколы за БЧБ-вымпелы, яшчэ на аднаго — за стужку на шкле аўтамабіля. Справы разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Ім прызначылі штрафы ў памеры ад 960 да 1 600 рублёў (ад 30 да 50 базавых велічыняў). 

У студзені праваабаронцам стаў вядомы першы выпадак, калі беларуса асудзілі за «пікетаванне» на мяжы. Тады кіроўцу-міжнародніка Аляксандра Крэйдзіча брэсцкі суддзя Андрэй Грушко аштрафаваў на 1 280 рублёў (40 базавых велічыняў). Яго прызналі вінаватым у пікетаванні дзвюма нелепкамі з Пагоняй, якія супрацоўнікі мытні заўважылі на шкле аўтамабіля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?