Суддзя Пружан і Пружанскага раёна Ігар Жытко прызнаў яго вінаватым паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) і агучыў прысуд мужчыне: 1,5 года абмежавання волі без накіравання — «хатняя хімія». 

На гэты момант невядома, што менавіта суд палічыў паклёпам, паведамляе «Вясна».

У снежні 2021 года ў Зялевіча дома правялі ператрус, а потым яго затрымалі на некалькі сутак. 

Вядома, што Юрый Сяргеевіч спачатку працаваў настаўнікам, а ў 2001 годзе стаў дырэктарам музея. Пад яго кіраўніцтвам ва ўстанове ладзіліся выставы, музыкальныя вечары і іншныя мерапрыемствы. Аднак у жніўні 2020 года яго звольнілі з працы «па пагадненні бакоў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?