Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб зварыць французскі цыбульны суп, вам спатрэбіцца:

  • 50 грамаў масла,
  • 1 кілаграм тонка нарэзаных цыбулін,
  • 2 растаўчоныя зубкі часнаку + яшчэ 2 зубкі, разрэзаныя на паловы,
  • 100 грамаў цёртага сыру груер (можна замяніць на эменталь ці іншы цвёрды сыр),
  • 100 мілілітраў белага віна,
  • калі магчыма — 2 сталовыя лыжкі віна мадэра + яшчэ трохі для водару,
  • 1 літр ялавічнага булёну,
  • 8 тоўстых лустаў багету,
  • соль і чорны перац свежага памолу,
  • пасечаная пятрушка для падачы.
  1. Растапіце масла ў каструлі сярэдняга памеру. Дадайце цыбулю і растаўчоны часнок і смажце іх на невялікім агні 30-35 хвілін да моманту, калі цыбуля стане мяккай і набудзе насычаны цёмна-карычневы колер, перыядычна памешвайце. Гэты этап прыгатавання вельмі важны, бо доўгае павольнае абсмажванне цыбулі надае супу цудоўны багаты смак і колер.
  2. Дадайце белае віно і перамяшайце, пры гэтым падыміце ўверх са дна каструлі ўсю карычневую цыбулю. Давядзіце сумесь да кіпення, дадайце мадэру (калі яе ўжываеце) і булён.
  3. Зноў давядзіце сумесь да кіпення і варыце яе на павольным агні 10-12 хвілін.
  4. Тым часам зрабіце крутоны. Абсмажце хлеб з абодвух бакоў (як на тосты) і натрыце тосты з аднаго з бакоў зубком часнаку з боку разрэзу. Пасыпце сырам і памясціце тосты ў духоўку на рэжым «грыль» на некалькі хвілін.
  5. Дадайце ў суп соль і чорны перац на смак, уліце туды некалькі сталовых лыжак мадэры, каб зрабіць суп яшчэ больш духмяным, і добра перамяшайце.
  6. Для падачы разліце суп па місках і пакладзіце ў кожную з іх гатовы крутон. Неадкладна падавайце, пакуль крутоны не памякчэюць.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Да велікоднага стала. Нямецкі пасхальны хлеб остэрброт — цікавая альтэрнатыва звыклым пірагам

Да велікоднага стала. Запечаная нага ягняці з прыправамі — духмяная страва, якую проста прыгатаваць

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0