Справу разглядае суддзя Дзмітрый Крывела.

Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года. Да суда яго змясцілі пад варту.

«Абвінавачаны мэтанакіравана рыхтаваўся да здзяйснення злачынстваў. Ён загадзя нарыхтаваў бутэлькі з бензінам, выкарыстаў розныя меры канспірацыі, перасоўваўся на чужым транспарце і ў начны час. Маршрут выбіраў такім чынам, каб пазбегнуць буйных аўтадарог і не патрапіць у поле зроку відэакамер. Па месцы жыхарства абвінавачанага выяўленыя кактэйлі Молатава, боепрыпасы, БЧБ-сімволіка і іншыя атрыбуты «дамашняга тэрарыста», — паведаміў Следчы камітэт.

«На пачатку снежня 2020 года на трасе М1 каля вёскі Прыяміна Барысаўскага раёна мужчына падпаліў апаратны кантэйнер станцыі электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў. У студзені — «рамку» каля вёскі Ухалода», — паведамляў МУС. 

Нанесеная шкода папярэдне склала 450 тысяч рублёў.

Ілля Трубін раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У сваёй матывацыі абвінавачаны, як устаноўлена следствам, кіраваўся заклікамі розных дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў аб нанясенні шкоды дзяржаўнай інфраструктуры.

На першым судовым пасяджэнні па прапанове абвінавачання працэс зрабілі закрытым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?