Выданне піша, што даныя пра загінулых вайскоўцах пры правядзенні «спецаперацый» яшчэ з 2015 года сталі дзяржтаямніцай, але льготы членам сем'яў загінулых афармляюць пенсійныя фонды і раённыя адміністрацыі, якія рэгіструюць выдадзеныя пасведчанні ў спецыяльных кнігах уліку. Мінабароны просіць урад перадаць гэтыя паўнамоцтвы ваенкаматам.

У тлумачальнай запісцы да праекта гаворыцца, што засакрэціць даныя неабходна «ў мэтах абмежавання кола асоб, якія маюць доступ да звестак пра членаў сем'яў ваеннаслужачых Узброеных сіл РФ, якія загінулі (памерлі) пры выкананні задач у ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыях Украіны, ДНР і ЛНР».

Цяпер імёны загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў раскрываюць рэгіянальныя чыноўнікі і самі сваякі ці сябры. Мінабароны не публікуе спісы. Апошні раз у ведамстве рабілі справаздачу аб стратах 25 сакавіка, паведаміўшы пра гібель 1351 ваеннаслужачага.

У Генштабе Украіны сцвярджаюць, што да 19 красавіка колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў перавысіла 20 тысяч.

Кубань, Татарстан, Самара, Ніжневартаўск — па ўсёй Расіі хаваюць загінулых ва Украіне вайскоўцаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?