«У ацалелай частцы бальніцы былі параненыя абаронцы і хаваліся марыўпальцы з дзецьмі», — напісаў Тарута.

Украінскія тэлеграм-каналы пішуць, што выбух было чуваць за 100 км ад Марыупаля.

На заводзе застаюцца абаронцы горада, а таксама хаваюцца сотні мірных жыхароў, якія не паспелі ўцячы з абложанага Марыупаля.

Пазней дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка абверг інфармацыю пра тое, што ў бальніцы каля «Азоўсталі» хаваліся людзі

«Так, Марыупаль, у прыватнасці зона «Азоўсталі» пад шчыльнай бамбардзіроўкай звышцяжкімі бомбамі. Але ў зоне вакол завода ўжо даўно ніхто не хаваецца, асабліва ў разбураным да гэтага будынку бальніцы», — напісаў ён.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
13