Акцыя супраць вайны ва Украіне, Берлін, 16 красавіка. Фота: AP

Акцыя супраць вайны ва Украіне, Берлін, 16 красавіка. Фота: AP

 «Мяне ўсю трасе да гэтага часу. Я не магу ў сябе прыйсці, прашу моцныя заспакаяльныя. Кашмары сняцца, што яны мяне шукаюць, што яны мяне даганяюць. Я была напалохана да жаху. Два тыдні людзям на вочы не траплялася», — распавядае жанчына.

 Паводле яе слоў, расейскія вайскоўцы «хадзілі тут, есці прасілі». «Хто марадзёрыў, а хто так. Людзі давалі, таму што баяліся. Я не выходзіла. Бачыла іх і хавалася ў дзядзькі Віці. Я так трэслася, была гатовая ў шчыліну залезці, каб мяне не бачылі», — распавядае яна.

Яна кажа, што яе згвалтавалі 9 сакавіка.

 «Дзевяць гадзін вечара, мы ўжо кладземся спаць з мужам. Стук у дзверы. Я падумала, можа, гэта дзядзька Віця, сусед. Адкрываю — стаяць тры акупанты, — распавядае Святлана. — Той жа хлопец, які да нас прыходзіў, і яшчэ двое. Іх камандзір і яшчэ адзін. Мяне пачынае трэсці. Я баялася. Пытаюся: «Вы нас не забʼяце?» Ён кажа: «Калі зробіце так, як мы хочам, — то не забʼем». Я выйшла з імі. Камандзір кажа: «Нашы хлопцы выпілі і жадаюць расслабіцца».

«Мяне павялі да Наташы (суседкі). У іх брамка. Стукаюць. Даня, 19 гадоў яму, давай мяне лапаць. Ён быў з аўтаматам. Я не магла супраціўляцца. Выходзіць муж Наташы.

Яны яму: «Мы забярэм тваю жанчыну, і нічога з табой не здарыцца». А ён не пускае: «Я таксама рускі. Ты што, будзеш у свайго рускага страляць?» І той яму ў галаву угу-у-ух», — распавядае Святлана.

«Знайшлі яны Наташу. І павялі нас у іншую хату. Як яе гвалтавалі, я не бачыла, яе на іншы паверх павялі. А той Даня са мной на першым.

Я баялася. Я не ведаю, я проста цудам выбегла. Даня — за мной «Вельмі жорсткі быў. Я думала, што ён мяне забʼе. Гэта не людзі. Я разумею, што такая, як я, не адна. Яны шмат каму зла зрабілі», — падкрэслівае жанчына.

 У офісе генпракурора Украіны створана працоўная група, якая збірае сведчанні жанчын, згвалтаваных расейскімі вайскоўцамі. Гэтыя матэрыялы пазней перададуць у Міжнародны крымінальны суд, піша «Настоящее время». 

«Паводле аператыўнай інфармацыі, згвалтаванняў шмат, жудасна шмат», — адзначыла генпракурор краіны Ірына Венедыктава. Па інфармацыі ўпаўнаважанай па правах чалавека ва Украіне Людмілы Дзянісавай, гвалту ў Кіеўскай вобласці падвяргаліся не толькі жанчыны, але і дзеці.

Гэтая беларуска дапамагае ўкраінкам, згвалтаваным расійскімі салдатамі. Пачытайце яе гісторыю

Германія дасць Міжнароднаму крымінальнаму суду €1 млн для расследавання ваенных злачынстваў

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
51