Стала вядома пра гібель ва Украіне яшчэ аднаго расійскага генерала
На Серафімаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу з вайсковымі ўшанаваннямі развіталіся з намеснікам камандуючага 8-й арміі Уладзімірам Фраловым. Ён загінуў ва Украіне.
У цырымоніі развітання прыняў удзел губернатар Аляксандр Бяглоў. Пра гэта паведамляе сайт адміністрацыі Санкт-Пецярбурга.
Генерал Фралоў — патомны вайсковец, сказаў на развітанні Бяглоў.
Колькасць загінулых ва Украіне расійскіх генералаў дакладна невядомая. Па некаторых падліках, гэта ўжо сёмы расійскі генерал.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ