Бас-гітарыст гурта TerraKod Віктар Катоўскі асуджаны на тры гады калоніі
Палітзняволены Віктар Катоўскі быў затрыманы ў Брэсце 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Cёння яму прысудзілі тры гады калоніі і 100 базавых адзінак штрафу, піша «Вясна».
У справе Катоўскага фігуруюць наступныя эпізоды:
- за паведамленне «Шкада амапаўца. Адным дзярмом на зямлі менш» — артыкул «Абраза прадстаўніка ўлады»;
- за каментар «Хлопец — герой. Жыццё паклаў у барацьбе з гэтымі казламі, нягледзячы на наяўнасць сям'і» — артыкул «Распальванне сацыяльнай варожасці»;
- за фразу «Шызоід вусаты» — артыкул «Абраза прэзідэнта РБ».
Суддзя Мікалай Грыгаровіч прысудзіў Віктару тры гады калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 3 200 рублёў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ