Пазней стала вядома, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі з ім «пакаяннае відэа».

Rezystans, у якім на цяперашні момант 284 падпісчыкі, МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» 29 сакавіка — пасля 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у лютым па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). На волю Мікіта выйшаў 23 лютага, але яго тэлефон пакінулі для «правядзення далейшых следчых дзеянняў».

Цяпер Мікіта ўтрымліваецца ў СІЗА.

Падтрымайце яго лістамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Слепянок Мікіта Антонавіч.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0