Фота: thespruceeats.com

Фота: thespruceeats.com

Каб прыгатаваць остэрброт, вам спатрэбіцца:

  • 120 грамаў разынак (лепей браць дробныя),
  • 40 грамаў пасечанага міндалю,
  • 150 грамаў халоднага малака (+ яшчэ 125 грамаў малака для замочвання міндалю),
  • 340 грамаў мукі,
  • 1,25 чайнай лыжкі хуткадзейных дражджэй,
  • 35 грамаў цукру,
  • маленькае яйка,
  • палова чайнай лыжкі солі,
  • 50 грамаў масла,
  • чайная лыжка цэдры лімона ці апельсіна.
  1. Замачыце разынкі ў цёплай вадзе на 10-20 хвілін.
  2. Заліце міндаль невялікай колькасцю малака (чым больш часу ён прабудзе ў ім, тым лепей). Прасушыце разынкі і міндаль.
  3. Змяшайце 170 грамаў мукі і чвэрць чайнай лыжкі дражджэй, дадайце 150 грамаў халоднага малака — у вас атрымаецца рошчына для нашага хлеба. Сфармуйце з яе шар. Мясіце рошчыну некалькі хвілін, але сачыце за тым, каб цеста не разагравалася.
  4. Пакіньце рошчыну на 1-2 гадзіны пры пакаёвай тэмпературы.
  5. Змешвайце рошчыну, другую палову мукі, цукар, яйка, соль і рэшткі дражджэй, пакуль сумесь не стане аднароднай.
  6. Мясіце цеста некалькі хвілін, потым дадайце туды масла і цэдру і яшчэ раз старанна вымесіце цеста.
  7. Дадайце да цеста прасушаныя разынкі і міндаль, умяшайце іх у яго. Магчыма, вам спатрэбіцца трохі больш мукі, каб цеста было менш ліпучым, усё залежыць ад таго, наколькі сухімі будуць разынкі. Пакладзіце цеста на пасыпаную мукой паверхню і вымешвайце яго, пакуль цеста не стане гладкім і амаль не пазбавіцца ліпучасці.
  8. Сфармуйце з цеста вялікі камяк і пакіньце яго на стале на паўгадзіны.
  9. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце бляху і засцяліце яе паперай для выпякання.
  10. Сфармуйце з цеста круглы бохан. Можна зрабіць у яго цэнтры разорку.
  11. Няшчыльна накрыйце хлеб харчовай плёнкай і пакіньце на 45 хвілін пры пакаёвай тэмпературы на пакрытай мукой паверхні ці на блясе, засцеленай паперай для выпякання.
  12. За некалькі хвілін да выпякання трэба ўпрыгожыць будучы остэрброт. Можна змазаць яго зверху малаком ці яечным жаўтком, потым пасыпце бохан цукрам ці міндалём і выражце нажом у яго цэнтры крыж.
  13. Выпякайце остэрброт прыкладна 35-40 хвілін. Калі падчас выпякання бохан будзе занадта цёмным зверху, пакрыйце яго фольгай.
  14. Калі вы не пакрывалі остэрброт глазурай перад выпяканнем, змажце гарачы бохан абрыкосавым джэмам і пасыпце яго міндальнымі шматкамі або астудзіце бохан і пакрыйце яго глазурай з цукровай пудры і малака (на 150 грамаў пудры патрэбныя тры сталовыя лыжкі малака).

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Да велікоднага стала. Запечаная нага ягняці з прыправамі — духмяная страва, якую проста прыгатаваць

Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0