Паводле праектаў, вытворчасць адкрыецца ў Вілейскім раёне, а першая партыя маладзечанскага камамберу будзе адгружаная спажыўцам у 1-м квартале 2023-га. Магутнасць новага прадпрыемства плануюць давесці да 3 тон у суткі.
На прадпрыемстве збіраюцца стварыць 15 працоўных месцаў, а агульнае фінансаванне па праекце складзе больш за 12 млн рублёў (470 000 даляраў).





