corrriere.it

corrriere.it

Сасолі памёр з-за сур'ёзных праблем з імуннай сістэмай. Адбылося гэта ў італьянскім горадзе Авіяна, дзе Сасолі быў шпіталізаваны яшчэ 26 снежня, паведамляе Corriere dela Serra.

«Дата і месца пахавання будуць абвешчаныя ў наступныя некалькі гадзін» — удакладніў яго прэс-сакратар.

У снежні Сасолі абвясціў, што не будзе зноў выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах кіраўніка Еўрапарламента. Да гэтага, у верасні 2021-га, яго шпіталізавалі з запаленнем лёгкіх у Страсбургу (яно не было выклікана COVID-19).

Сасолі пачынаў кар'еру як журналіст з невялічкіх газет і агенцый, затым працаваў у рымскай рэдакцыі штодзённага выдання Il Giorno, сем гадоў спецыялізуючыся на палітычнай хроніцы, затым працаваў на тэлебачанні. У 2006-2009 гадах быў віцэ-дырэктарам тэлеканала TG1.

У 2009 годзе абраны ў Еўрапейскі парламент па спісе Дэмакратычнай партыі, з таго часу пачалася яго палітычная кар'ера. Еўрапарламент узначальваў з ліпеня 2019 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0