Мужчына быў у шоку, калі пабачыў жывёлу: яна вяла сябе зусім спакойна і яе можна было ўзяць на рукі. Аднак было бачна, што гэта не сабака і не кот. Доўгі хвост без поўсці, як у пацука, даўгія кіпцюры. Ад звера пахла ці то салёнай рыбай, ці то гніллю.
Вясковец вырашыў звярнуцца да спецыялістаў. Паклаў жывёлу ў мяшок і прынёс у нежылы дом. Вярнуўся праз 20 хвілін — а звер да таго моманту ўжо збег.
Цяпер мясцовыя гадаюць, хто гэта быў: чупакабра, хворы сабака ці янот альбо нешта іншае.





