У Беларусі з 4 па 8 кастрычніка пройдуць спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал», мэтай якіх з'яўляецца прадухіленне і спыненне правапарушэнняў у сферы абарачэння зброі. Пра гэта інфармуе Telegram-канал «Милиция Минска».

Праваахоўнікі заклікаюць не заставацца абыякавымі да незаконнага захоўвання зброі.

«Па тэлефоне 102 вы можаце паведаміць аб зброі, што захоўваецца незаконна, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, у тым ліку ананімна, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?