Ён падкрэсліў, што падзеі ў Афганістане могуць прывесці да росту транснацыянальных выклікаў і пагроз.

«Далейшае абвастрэнне і непрадказальнасць абстаноўкі не выключаюць у тым ліку прыняцця рашэння аб размяшчэнні вайсковых кантынгентаў дзяржаў — членаў Арганізацыі [уваходзяць Расія, Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан] на тэрыторыі Таджыкістана ў мэтах аховы таджыкска-афганскай мяжы ў складзе калектыўных сіл хуткага разгортвання Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна калектыўнай бяспекі і Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ», — адзначыў А. Вальфовіч.

Паводле яго слоў, неабходна «рабіць дадатковыя намаганні па ўмацаванні дыпламатычных і ваенна-палітычных адносін у рамках Саюзнай дзяржавы, АДКБ, ШАС, а таксама ў двухбаковым фармаце з іншымі замежнымі партнёрамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0