Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

Ад сёння ажыццяўляецца фарміраванне асобнага стралковага батальёна тэрытарыяльных войскаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, паведамляе Мінабароны.

З ваеннаабавязанымі будуць праведзены заняткі са стралковай зброяй і іншым узбраеннем тэрытарыяльных войскаў, выкананню інжынерных мерапрыемстваў, аказанні медыцынскай дапамогі і парадку выканання задач тэрытарыяльнай абароны.

У ходзе вучэнняў сумесна са злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных сіл ваеннаабавязаныя будуць адпрацоўваць задачы па супрацьдзеянні незаконным узброеным фарміраванням і дыверсійна-разведвальным групам, выканання баявых задач з злучэннямі і воінскімі часцямі Сухапутных войскаў, падрыхтоўцы і вядзенні абароны населенага пункта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0