«Па-першае, [уладальніка «Уралхіма» і «Уралкалія» Дзмітрыя] Мазепіна ніхто не абвінавачваў. Прозвішча Мазепін Пратасевічам не называлася, — сказаў прадстаўнік Крамля. — Напэўна, гэта ён [Пратасевіч] ці беларускі бок павінны растлумачыць, пра каго ідзе размова. Наўрад ці тут трэба ў кошкі-мышкі гуляцца».

«Сапраўды, звязаны з Уралам бізнэсовец Мазепін заявіў, што ніякага дачынення не мае і мець не можа [да фінансавання гэтага канала]. Напэўна, пра кагосьці іншага казаў Пратасевіч, а ён сам не ўдакладніў. І беларускі бок не ўдакладніў», — адзначыў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0