У камісарыяце «Нашай Ніве» пацвердзілі гэтую інфармацыю.

«Падразбязнасцяў здарэння не маем, вядзецца следства. Яны будуць пазней. Заўтра плануецца пахаванне», — коратка пракаментаваў дзяжурны.

Фота: rcity.by

Фота: rcity.by

Што вядома пра інцыдэнт?

Плескі адпачываў у рэстаране «Пралеска» ў Асіповічах, дзе ў яго ўзнік канфлікт з 25-гадовым супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Міліцыянер нанёс апаненту ўдар, які прывёў да смерці на месцы здарэння.

СК завёў крымінальную справу па ч.3 арт. 147 (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці). Пакаранне — ад 5 да 15 гадоў зняволення.

Вырашаецца пытанне аб меры стрымання для міліцыянера.

Адзін з двух здымкаў у інстаграме Плескага — з мітынгу ў Мінску ў кастрычніку 2020 года. Ëн тут другі злева.

Адзін з двух здымкаў у інстаграме Плескага — з мітынгу ў Мінску ў кастрычніку 2020 года. Ëн тут другі злева.

У Сяргея застаўся непаўналетні сын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1